Сабаленка застанецца першай ракеткай свету
Арына Сабаленка ў Мельбурне / Reuters
Арына Сабаленка застанецца першай ракеткай свету нават калі прайграе ў фінале Australian Open. Пра гэта стала вядома ў чацвер, калі Іга Свёнтак, другая ў рэйтынгу WTA, не змагла прабіцца ў фінал (а яна ўжо абганяла беларуску ў live-рэйтынгу). У трохсэтавым паядынку польская тэнісістка саступіла амерыканцы Медысан Кіз (14) — 7:5, 1:6, 6:7 (8:10).
Паядынак Сабаленка і Кіз прызначаны на суботу.
Арына Сабаленка выйгравала чэмпіянат Аўстраліі двойчы запар — у 2023 і 2024 гадах. Цяпер ад яе чакаюць "хет-трык".