Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Індыян-Уэлсе
Арына Сабаленка / Reuters
Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Індыян-Уэлсе (ЗША). У матчы 1/4 фіналу першая ракетка свету абыграла расіянку Людмілу Самсонаву (25) — 6:2, 6:3.
Наступнай саперніцай беларускай тэнісісткі будзе амерыканка Мэдысан Кіз, якая займае пятае месца ў рэйтынгу WTA. Іх сустрэча прызначана на суботу.