Сабаленка выйшла ў паўфінал адкрытага чэмпіянату ЗША
Арына Сабаленка / x.com/usopen/
Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал адкрытага чэмпіянату ЗША. У матчы 1/4 фіналу беларуская тэнісістка, другая ракетка свету ўпэўнена абыграла кітаянку Чжэн Цыньвэнь (7) — 6:1, 6:2. Яе наступная саперніца — амерыканка Эма Навара, 12-я ракетка свету. Паядынак прызначаны на пятніцу.
Летась Сабаленка гуляла ў фінале US Open і прайграла.