Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў Мадрыдзе
Арына Сабаленка / beinsports.com
Арына Сабаленка (2-я ракетка свету) выйшла ў фінал турніру ў Мадрыдзе. У матчы 1/2 фіналу беларуская тэнісістка абыграла Алену Рыбакіну (4) з Казахстана — 1:6, 7:5, 7:6(7:5). У выпадку няўдачы Сабаленка страціла б другі радок рэйтынгу WTA.
Саперніцай Арыны Сабаленка будзе Іга Свёнтак з Польшчы, першая ракетка свету. Менавіта яе беларуска абыграла ў фінале 2023 года. Паядынак прызначаны на суботу.