Сабаленка па-ранейшаму ўзначальвае рэйтынг WTA
Арына Сабаленка / x.com/WTA
Арына Сабаленка па-ранейшаму ўзначальвае рэйтынг WTA. Яго абноўлены варыянт апублікаваны ў панядзелак.
Беларуская тэнісістка дайшла да фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, які выйграць не змагла. Але яе галоўная саперніца полька Іга Свёнтак выбыла раней — у паўфінале. У рэйтынгу Свёнтак адстае ад Сабаленка на 186 ачкоў.
Вікторыя Азаранка апусцілася на пяць радкоў — на 29-е месца, Аляксандра Сасновіч — на чатыры радкі, яна цяпер 149-я.