Рэйсавы аўтобус вылецеў з дарогі пад Столінам — ёсць пацярпелыя
У ДТЗ трапіў рэйсавы аўтобус, які ехаў са Століна ў Стахава / @pressmvd
ДТЗ з рэйсавым аўтобусам адбылося раніцай у пятніцу ў Столінскім раёне. На закругленні дарогі каля вёскі Церабішча вадзіцель не справіўся з кіраваннем, і аўтобус вылецеў з дарогі.
Машына з'ехала ў кювет і, мяркуючы па фота, урэзалася ў дрэва.
Пацярпелі некалькі пасажыраў. Чатырох чалавек медыкі забралі ў бальніцу, распавялі ў МУС.
Што стала прычынай ДТЗ, зараз высвятляюць эксперты. На месцы здарэння працуюць следча-аператыўная група, ДАІ і МНС.
Мяркуючы па фота, аўтобус урэзаўся ў дрэва / @pressmvd