Ваан Аванісян: Чаму Аліеву можна, а Лукашэнку - не?

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Ерэване 23 лютага заявіў кіраўнік фракцыі АРФ "Дашнакцуцюн", кіраўнік парламенцкай дэлегацыі Арменіі ў ПА "Еўранэст" Ваан Аванісян, перадае ІА REGNUM.

Аванісян лічыць, што адмова Еўрапарламента ўключыць Беларусь у Еўранэст - праява палітыкі падвойных стандартаў.

"Еўрасаюз вінаваціць Беларусь у парушэнні дэмакратычных нормаў. Аднак у пытанні дэмакратычнага развіцця Арменія і асабліва Азербайджан таксама не адпавядаюць еўрапейскім крытэрыям. Ільхам Аліеў таксама, па прыкладзе Аляксандра Лукашэнка, мае намер бясконца балатавацца на пост кіраўніка дзяржавы. Тады чаму Еўропа жадае працаваць з Азербайджанам, а з Мінскам - не. Можа з-за адсутнасці нафты ў Беларусі?", - падагульніў ён.