Лукашэнка ўзнагародзіў міліцыю за Плошчу?
Пецярым супрацоўнікам мінскай міліцыі былі ўручаны Лісты падзякі за подпісам кіраўніка дзяржавы.
Падчас сустрэчы прадстаўнікоў выканаўчай улады Мінска з першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандрам Радзьковым пецярым супрацоўнікам мінскай міліцыі былі ўручаны Лісты падзякі за подпісам кіраўніка дзяржавы, паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкама.
Узнагароды з рук Аляксандра Радзькова атрымалі намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама палкоўнік міліцыі Ігар Яўсеяў, камандзір палка міліцыі адмысловага прызначэння (ПМСН) ГУУС палкоўнік міліцыі Аляксандр Лукомскі, начальнік Мінскага гарадскога упраўлення Дэпартамента аховы МУС палкоўнік міліцыі Віктар Скурат, намеснік начальніка аддзела камплектавання ўпраўлення ідэалагічнай працы і кадравага забеспячэння ГУУС маёр міліцыі Сяргей Іваноў і камандзір роты баявога і тэхнічнага забеспячэння ПМСН маёр міліцыі Раман Кадзін.
Адзначым, што са згаданых афіцэраў міліцыі толькі Яўсеяў і Лукомскі патрапілі ў "чорны спіс" Еўрасаюза.