Лукашэнка: Ніякія Майданы і плошчы нам не пагражаюць

"Выбарчая кампанія прайшла абсалютна адкрыта — далей няма куды", — дадаў беларускі лідар.

Пры гэтым ён нагадаў прысутным на цырымоніі інаўгурацыі старажытную прымаўку: "Голас народа — голас Бога".

Лукашэнка таксама паабяцаў, што ў Беларусі не будзе палітычных хваляванняў.

"Вірус каляровых рэвалюцый закранае толькі слабыя краіны. У Беларусі для яго проста няма пажыўнага асяродку", — сказаў Лукашэнка. — "Ліміт рэвалюцыі вычарпаны. Ніякія Майданы і плошчы не не пагражаюць", — дадаў ён.

Лукашэнка пацвердзіў, што замежная палітыка застанецца шматвектарнай: "Мы працягнем будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, развіццё інтэграцыйных сувязяў у межах Адзінай эканамічнай прасторы, ЕўрАзЭС, СНД". Ён падкрэсліў, што Беларусь будзе імкнуцца дамагчыся максімальна высокіх вынікаў ад супрацоўніцтва з Расіяй, Кітаем і іншымі краінамі, у тым ліку з Еўрасаюзам і ЗША, перадае РІА "Новости".