Лукашэнка міліцыянерам: Разам мы збераглі Айчыну ад беспарадку і беззаконня
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў афіцэраў і генералаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, ветэранаў з Днём міліцыі.
Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Разам мы захавалі і ўмацавалі мір і стабільнасць, збераглі Айчыну ад беспарадку і беззаконня. Ваша сіла - у яднанні з народам. Беларускія грамадзяне ўпэўнены, што заўсёды знойдуць у вас дапамогу і падтрымку", - адзначыў кіраўнік краіны ў віншаванні.