Разня ў штаб-кватэры паліцыі ў Парыжы, ёсць загінулыя і параненыя

Разня ў штаб-кватэры паліцыі ў Парыжы, ёсць загінулыя і параненыя

3 кастрычніка ў штаб-кватэры паліцыі ў Парыжы адбылася разня. Адзін з працаўнікоў прэфектуры з нажом у руках спрабаваў прарвацца ў будынак. Яго спыніў іншы паліцэйскі, але атрымаў цяжкія нажавыя раненні. Нападніка застрэлілі. Як інфармуе francetvinfo.fr, у выніку нападу адзін паліцэйскі загінуў (з іншых крыніц вядома пра чатырох забітых), пяць былі паранены.

Пра матывы ўчынку працаўніка прэфектуры пакуль нічога невядома. Квартал, у якім знаходзіцца штаб-кватэра паліцыі, быў ачэплены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.