Рассельгаснагляд вярнуў Беларусі 97 тон польскіх яблыкаў

Рассельгаснагляд вярнуў Беларусі больш за 97 тон польскіх яблыкаў, а таксама 40 тон цытрусавых з парушэннямі сертыфікацыі. Пра гэта паведамляе rueconomics.ru са спасылкай на ўпраўленне ведамства па Бранскай і Смаленскай абласцях.

Прадукты харчавання былі затрыманыя на пунктах пропуску "Чырвоная Горка" і "Чырвоны Камень". Як інфармуе Рассельгаснагляд, увоз яблыкаў з Польшчы быў забаронены, бо гэтыя тавары трапляюць пад харчовае эмбарга, якое ўвяла Расія ў жніўні 2014 года. 40 тон апельсінаў і мандарынаў ветэрынары затрымалі, бо іх сертыфікацыя была пратэрмінаваная і несапраўдная.