Расіянін, які зарэзаў таксіста ў Оршы, асуджаны на 18 гадоў зняволення

Грамадзянін Расіі сёння асуджаны ў Беларусі на 18 гадоў пазбаўлення волі за жорсткае забойства. Летась ён зарэзаў 40-гадовага таксіста ў Оршы, нанёс яму не менш за 24 удары нажом, а аўтамабіль скраў.  

Як інфармуе БЕЛТА, матывам здзяйснення злачынства была рэўнасць. Расіянін раней падтрымліваў адносіны з нявестай забітага і вырашыў пазбавіцца ад канкурэнта. Ён прыехаў у Беларусь, высачыў таксіста, спланаваў забойства, схаваў сляды.

У раскрыцці справы беларускім праваахоўнікам дапамаглі іх расійскія калегі. Працяглы тэрмін зняволення расіянін будзе адбываць у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дарэчы, ён не прызнае сваю віну. У замежніка ёсць магчымасць абскардзіць прысуд у Вярхоўным судзе.

Фота: Fotolia