Расія з 18 сакавіка здымае абмежаванні на перамяшчэнне з Беларусі
Сёння апоўначы будуць знятыя ўсе абмежаванні для грамадзян Беларусі і Расіі па перамяшчэнні паміж краінамі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін, перадае БЕЛТА.
Беларусы змогуць выязджаць у Расію аўтамабілямі і аўтобусамі, праязджаць праз Расію транзітам на аўтатранспарце. Таксама цяпер беларусы змогуць выязджаць у Еўрасаюз праз мяжу Расіі з Латвіяй ці Эстоніяй.
Але і ў расіян з'явіцца магчымасць прыехаць у Беларусь, каб паесці ў McDonalds.