Пяскоў растлумачыў асаблівы статус Бабіча ў Беларусі

Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі, патлумачыў асаблівы статус Міхаіла Бабіча. Як паведамлялася раней, гэты чыноўнік прызначаны амбасадарам Расіі ў Беларусі і спецпрадстаўніком прэзідэнта Расіі па развіцці гандлёва-эканамічных адносінаў.
"Гэта асаблівы статус, гэта асаблівы амбасадар у асаблівай для нас краіне", — перадае РБК словы Пяскова пра Бабіча.
У МЗС Расіі журналістам патлумачылі, што сумяшчэнне пасадаў дазволіць Бабічу мець больш рычагоў ўплыву. Акрамя дыпламатычнай працы ён зможа ставіць задачы органам выканаўчай улады Расіі, а таксама збіраць нарады з удзелам чыноўнікаў ўрада.
Раней пасады амбасадара і спецпрадстаўніка прэзідэнта Расіі па развіцці гандлёва-эканамічных адносін мелі былыя амбасады ва Украіне Віктар Чарнамырдзін і Міхаіл Зурабаў.