Да +30 °C і без ападкаў. Надвор'е ў Беларусі 21 верасня

Да +30 °C і без ападкаў. Надвор'е ў Беларусі 21 верасня / BELTA
У Беларусі 21 верасня чакаецца да +30 °C і без ападкаў.
Днём будзе малааблачна і без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4–9 м/с, днём месцамі парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад +11 да +17 °C, удзень — ад +24 да +30 °C.
Раней Белгідрамет паведамляў, што ў першы месяц восені тэмпература ў Беларусі чакаецца на 1 °C вышэй за кліматычную норму, а ў заходніх рэгіёнах — на 1,5 °C вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.