Лукашэнка вырашыў канчаткова дабіць спорт новым указам. Меркаванне

Аўстрыйскі клуб “Хартберг” усталяваў новы рэкорд у прафесійным футболе, прадэманстраваўшы ў 2025 годзе форму з 23 спонсарамі. У Беларусі такое проста немагчыма

Аўстрыйскі клуб “Хартберг” усталяваў новы рэкорд у прафесійным футболе, прадэманстраваўшы ў 2025 годзе форму з 23 спонсарамі. У Беларусі такое проста немагчыма / TSV Hartberg

Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы ўказ "Аб аказанні падтрымкі спартыўным арганізацыям". Ён пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2026 года. Адпаведна, дзеючы ўказ ад 2013 года спыняе сваё дзеянне. Запомніце гэтую дату, яна ўвойдзе ў каляндар як чарговая чорная дата ў гісторыі беларускага спорту.

Піша Максім Камерэр.

Згодна з новым указам адмяняюцца падатковыя льготы на нерухомасці, зямельны падатак і падатак на прыбытак для спонсараў, якія вырашаць падтрымаць беларускі спорт.

Менавіта яны ўсе гэтыя гады стымулявалі прыватны бізнес укладаць у беларускі спорт. Падобная сістэма не была ўнікальнай. Яе скапіявалі ў іншых краін, яна як-небудзь, але працавала.

Адмяніўшы яе, Лукашэнка дабівае тое, што засталося ад беларускага спорту. Узмацняецца кантроль над федэрацыямі, клубамі і спартсменамі, а бетынгавыя канторы становяцца каралямі.

Разбяром гэтае рашэнне на прыкладзе футбола. Уявім, энтузіясты вырашылі сабраць каманду, якая праб’ецца ў Вышэйшую лігу і будзе гуляць у еўракубках, атрымліваючы грошы ад УЕФА. Выдатны бізнэс-план: чатыры–пяць гадоў інвестыцый і потым грашовы паток, вяртанне ўкладанняў, перапродаж гульцоў і іншыя бонусы.

Знайсці спонсараў і раней, з указам пра льготы, пад такое было няпроста, а з новага года гэта стане чымсьці з вобласці фантастыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.