ЕГУ могуць прызнаць экстрэмісцкім. Пагаварылі пра наступствы з юрыстам

Корпус Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні

Корпус Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні / 34travel.me

— Для дзейных работнікаў, студэнтаў і абітурыентаў — гэта, вядома, будзе праблема, уключаючы крымінальную адказнасць, — прагназуе юрыст Міхаіл Кірылюк наступствы ініцыятывы КДБ прызнаць Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт экстрэмісцкай арганізацыяй.

15 верасня, пасля таго як генпракурор Андрэй Швед накіраваў адпаведную прапанову ў Вярхоўны Суд, Еўрарадыё напісала ў прэс-службу ЕГУ з пытаннем аб тым, што цяпер рабіць выкладчыкам, студэнтам і выпускнікам ВНУ, бяспека якіх пад пагрозай? Адказ пакуль не прыйшоў.

— Калі чалавек не здзяйсняў нічога супрацьпраўнага, натуральна, ён не будзе несці адказнасць, а калі здзейсніў — рана ці позна адкажа за сваё дзеянне альбо бяздзейнасць, — кажуць у КДБ, не тлумачачы, па якім прынцыпе будуць вылічаць "экстрэмістаў", і што рабіць выпускнікам, якія, будуць працаваць у Беларусі з "экстрэмісцкімі" дыпломамі (у выпадку прыняцця рашэння).

ЕГУ могут признать экстремистским. Поговорили о последствиях с юристом
Міхаіл Кірылюк / сацсеткі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.