Аўтобусы з Вільні ў Мінск адпраўляюцца з затрымкай
Аўтобусы з Вільні ў Мінск адпраўляюцца з затрымкай / Delfi
"Мінсктранс" паведаміў, што 20 верасня рэйсы па маршруце Вільня — Мінск будуць адпраўляцца пазней за запланаваны час. Прычына — доўгае праходжанне дзяржаўнай мяжы Літвы.
"У сувязі з працяглым праходжаннем дзяржаўнай мяжы Літоўскай Рэспублікі аўтобусы па маршруце Вільня — Мінск 20 верасня будуць адпраўляцца з затрымкай. Час адпраўлення рэйсаў будзе паведамлены дадаткова. Прыносім прабачэнні за нязручнасці і просім паставіцца з разуменнем", — гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым чаргі з аўтобусаў на беларуска-літоўскай мяжы няма.