Студэнты не выключэнне. Мяжа закрытая для ўсіх
Варшаўская палітэхніка / Unsplash
Заходняя мяжа застанецца закрытай і для беларускіх студэнтаў, якія паступілі ў польскія ўніверсітэты. Навучальны год пачынаецца 1 кастрычніка, але Польшча не будзе рабіць выключэнне для маладых людзей.
“Грамадзяне Беларусі цяпер не маюць магчымасці ўезду ў Польшчу незалежна ад мэты паездкі, у тым ліку і дзеля навучання ў польскіх установах адукацыі”, — так на запыт Еўрарадыё адказала польскае Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі адносна грамадзян Беларусі, якія з’яўляюцца студэнтамі ВНУ.
Аднак, безумоўна, застаецца магчымасць патрапіць у Польшчу праз іншыя краіны.
Ведамства нагадала пра распараджэнне Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, якое датычыцца часовага прыпынення памежнага руху з Беларуссю.