“МЛ Віцебск” пацярпеў другую запар паразу
20 верасня прайшлі чарговыя гульні 22-га тура.
/ "Нёман"
Матчам у Мінску стартавала праграма другога дня 22-га тура ў Вышэйшай лізе. “Іслач” згуляла ўнічыю з “Гомелем” — 1:1. “Ваўкі” не прайграюць сем матчаў запар.
У Віцебску мінскае “Дынама” атрымала валявую перамогу над мясцовым клубам — 2:1.
У цэнтральным матчы тура ў Гродне лідар чэмпіянату “МЛ Віцебск” пацярпеў другую запар паразу — 1:3 — у гульні супраць “Нёмана”.
Чэмпіёнская інтрыга паступова вяртаецца.
21 верасня тур завершыцца трыма гульнямі:
БАТЭ — “Арсенал”
“Славія” — “Дынама-Брэст”
“Мінск” — “Слуцк”