Мігранты зрабілі падкоп пад плотам на мяжы з Польшчай
Мігранты зрабілі падкоп пад плотам на мяжы з Польшчай. / podlaski.strazgraniczna.pl
Польскія памежнікі выявілі падкоп пад плотам у раёне вёскі Нарэўка Падляскага ваяводства.
На месцы яны затрымалі замежнікаў і адправілі іх назад, паведамілі ў прэс-службе памежнага ўпраўлення Падляскага ваяводства.
Спробу незаконнага перасячэння мяжы зафіксавала сістэма электроннага агароджы раніцай 19 верасня.
Паводле інфармацыі ведамства, тунэль пачынаўся на беларускай тэрыторыі.