П'яныя гродзенцы танчылі на міліцэйскай машыне

Два нецвярозыя юнакі вырашылі патанчыць на капоце міліцэйскага УАЗа. Яны настолькі захапіліся, што нават не зважалі на абурэнне мінакоў, піша газета "СБ — Беларусь сегодня".



Па словах праваахоўнікаў, яны затрымалі нецвярозага 18-гадовага юнака, а потым пайшлі з праверкай на дыскатэку ў клубе. Тым часам нецвярозы затрыманы паклікаў сябра. На вачах у навакольных яны справілі каля машыны свае натуральныя патрэбы, а потым залезлі на капот і пачалі там танчыць.



Матэрыяльная шкода склала больш за 1 мільён 700 тысяч рублёў. На хлопцаў пачалі крымінальную справу за злоснае хуліганства.



Фота — auto.onliner.by