П'яны злодзей раскідаў па вёсцы стодоларавыя купюры

Кур'ёзнае здарэнне адбылося ў вёсцы Баяры Гродзенскага раёна. 30-гадовы жыхар вёскі Верцялішкі ў стане алкагольнага ап'янення скраў 8000 долараў. Грошы захоўваліся ў гаражы, які рамантаваў мужчына. Гаспадар там абсталяваў схованку, але зламыснік яе заўважыў ды ўначы абрабаваў.

П'яны злодзей, ідучы па вёсцы, згубіў частку грошай. Раніцай жыхары Верцялішак пачалі знаходзіць стодоларавыя купюры і патэлефанавалі ў міліцыю. Знайсці злодзея праваахоўнікам было нецяжка. Падчас следства мужчына распавёў пра серыю крадзяжоў, якія ён учыніў, інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці.

Фота — AFP