П'яны кіроўца насмерць збіў раварыстку і звез з месца аварыі

Дарожная аварыя са смяротным вынікам адбылася каля 6-й гадзіны раніцы 17 жніўня ў Нясвіжскім раёне.

Як паведамляе прэс-служба МУС, нецвярозы жыхар Стоўбцаў ехаў на аўтамабілі "Кіа". Каля вёскі Пукелеўшчына ён збіў 49-гадовую мясцовую жыхарку, якая ехала на ровары.

Ад траўмаў жанчына памерла на месцы. Тады кіроўца паклаў яе цела на задняе сядзенне сваёй машыны і з'ехаў з месца здарэння.

Міліцыя абвясціла план "Перахоп". Аўтамабіль з загінулай жанчынай знайшлі на полі каля вёскі Варацішча Стаўбцоўскага раёна. Кіроўцу затрымалі.

Фота: thekievtimes.ua