Пункты пропуску на мяжы Беларусі і Польшчы пакуль не адкрыюцца

На мяжы Беларусі і Польшчы

На мяжы Беларусі і Польшчы / Reuters

Пункты пропуску на мяжы Беларусі і Польшчы не адкрыюцца, пакуль беларускія ўлады не зменяць сваю палітыку ў дачыненні палякаў і не спыняць міграцыйны ціск на Еўрасаюз. Пра гэта, наведваючы закрыты памежны пункт "Баброўнікі", заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Томаш Сямоняк:

"Пакуль Беларусь будзе паводзіць сябе так у адносінах да польскай дзяржавы, не бачу магчымасці, каб нешта ў гэтай сферы змянілася. Мы б хацелі, каб гэтыя пераходы былі адкрытыя, каб функцыянавалі нармальна. Але што рабіць з тым, што з беларускага боку мы маем справу з выкарыстаннем мігрантаў? З рэзананснымі сітуацыямі: нядаўна служачы ў форме кідаў камянямі ў нашых памежнікаў, у нашыя машыны".

Міністр прызнаў, што закрыццё пунктаў пропуску негатыўна ўплывае на жыццё прамежных раёнаў. Але дадаў, што ні ў кога няма ілюзій: міграцыйны крызіс арганізаваны і падтрымліваецца Мінскам.

"Калі Беларусь захоча змяніць сваю палітыку, вядома, мы будзем выступаць за нармалізацыю адносінаў. [Але] сёння нішто не паказвае на тое", — дадаў Сямоняк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.