Пскоўскія мытнікі затрымалі 170 тысяч пачкаў цыгарэтнай кантрабанды з Беларусі
Цыгарэтную кантрабанду з Беларусі выявілі пскоўскія мытнікі. У аўтамабілі з двайным грузавым адсекам везлі 170 тысяч пачкаў немаркіраваных беларускіх цыгарэт.
Паводле дакументаў, аўтамабіль ехаў прад мытню ў Себежскім раёне парожнім.
"Пры правядзенні праверачных мерапрыемстваў у пярэдняй частцы грузавога адсека была выяўленая перагародка, якая імітуе вонкавую сценку паўпрычэпа. Пры ўскрыцці грузавога аддзялення за фальшывай сценкай выяўлена 340 каробак з цыгарэтамі беларускай вытворчасці", — распавёў прадстаўнік Пскоўскай мытні Альберт Скосыраў.
Прыблізны кошт цыгарэтнай кантрабанды перавышае 9 мільёнаў расійскіх рублёў (больш за 120 тысяч долараў).