Прыватны футбольны клуб набыў зямлю для будаўніцтва базы і стадыёна ў Віцебску

"МЛ Віцебск" замахнуўся на тое, што не ўдалося алігарху Зайцаву / "Ухо"
Прыватны футбольны клуб "МЛ Віцебск", уладальнікам якога з'яўляецца ўласнік букмекерскай канторы "Макслайн", набыў зямлю пад будаўніцтва стадыёна і базы, піша "Трыбуна".
Паводле інфармацыі выдання, яшчэ вясной клуб выкупіў былы аздараўленчы лагер "Бярозка" у прыгарадзе Віцебска для будаўніцтва базы. Сума пагаднення не ўказвалася.
Цяпер "МЛ Віцебск" узяў у арэнду на 25 гадоў зямлю пад узвядзенне спартыўнага комплексу ўжо ў самым абласным цэнтры. Сума здзелкі — 203 тысячы долараў.
Праектаванне і будаўніцтва аб'екта зойме каля трох гадоў.
Дададзім, што ў студзені 2025 года з'явілася інфармацыя, што клуб плануе пабудаваць уласны стадыён у Віцебску ў раёне Білева.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.