Прыезд пакістанцаў можа запаволіць рост заробкаў у Беларусі — эканамістка

Прыезд пакістанцаў можа запаволіць рост заробкаў у Беларусі / Reuters
Лукашэнка запрасіў у Беларусь 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана, каб вырашыць праблему з працоўнымі месцамі на дзяржпрадпрыемствах.
Што гэта значыць для эканомікі? Ці спыніцца рост заробкаў пасля іх прыезду? Еўрарадыё спытала эканамістку.
Наўрад ці столькі пакістанцаў наогул прыедзе
Старшая навуковая супрацоўніца аналітычнага цэнтра Beroc Анастасія Лузгіна кажа, што прыцягненне мігрантаў — гэта толькі адна з мер, якая можа часткова развязаць праблему на рынку працы Беларусі.
— Беларусь не з'яўляецца краінай, вельмі прывабнай для працоўных мігрантаў. Таму чакаць, што цяпер прыедуць 150 або 200 тысяч замежных работнікаў, гатовых заняць працоўныя пазіцыі, якія цяпер вакантныя — гэта наўрад ці.
Па-першае, грамадзяне іншых дзяржаў павінны пагадзіцца прыехаць у Беларусь, а па-другое, яны павінны працаваць у беларускай эканоміцы з улікам магчымага канфлікту ў моўным плане. Калі мы гаворым пра Пакістан, наўрад ці там нехта ведае рускую мову.


Што датычыць недахопаў, то гэта рост беспрацоўя, калі ў краіне такая праблема ёсць. Зрэшты, у Беларусі такой праблемы зараз няма.
— Вядома, можа назірацца і зніжэнне росту заробкаў за кошт празмернай колькасці людзей, якія прыязджаюць, і вялікай канкурэнцыі з боку попыту. Але пакуль Беларусі гэта дакладна не пагражае.
І наогул, для таго каб эканоміка развівалася, каб узровень жыцця павышаўся, заробкі раслі, патрэбны рэсурсы. А рэсурс гэты — чалавечая праца. І вось у Беларусі ён цяпер у дэфіцыце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.