Продажы грузавікоў МАЗ у Расіі праселі на траціну

МАЗ / Wikipedia
Продажы грузавікоў МАЗ у Расіі праселі на 34%. За студзень-люты 2025 года на расійскім рынку было прададзена ўсяго 564 грузавыя МАЗы. Супраць 860 аўто за той жа перыяд годам раней — статыстыку ад "Автостат Инфо" прааналізавалі reform.news.
Рынак грузавых аўтамабіляў скарачаецца ў Расіі ў прынцыпе. Прыкметней за ўсё знізілася доля кітайскіх вытворцаў грузавікоў: Sitrak, FAW, Shacman, Dongfang. Лідарам жа на рынку застаецца расійскі КамАЗ, які прадаў з пачатку года 2939 аўтамабіляў і прасеў за студзень-люты ўсяго на 5%.
Ніводнай мадэлі з лінейкі грузавікоў МАЗ няма ў топ-10 на расійскім рынку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.