Праз каранавірус на няпэўны час перанеслі форум "TIBO"

Праз каранавірус на няпэўны час перанеслі форум "TIBO"

XXVII Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО" перанесены на няпэўны час. Пра гэта паведамляецца на сайце ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі". 

Форум мусіў прайсці з 18 па 22 траўня ў Мінску. Пра новыя тэрміны арганізатары абяцаюць паведаміць дадаткова.

Раней некалькі іншых выставаў у Мінску таксама былі адкладзеныя з прычыны каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.