Праваахоўнікі злавілі мазырскага рабаўніка банка

На Гомельшчыне злавілі мужчыну, які 3 лютага абрабаваў банк у Мазыры. Як інфармуе БЕЛТА, да поспеху прывяло ўзаемадзеянне супрацоўнікаў Следчага камітэта і падраздзяленняў крымінальнага вышуку гомельскай міліцыі. Высветліць нападніка ўдалося пры адпрацоўцы раней судзімых асобаў.

Па падазрэнні ў разбойным нападзе на банк затрымалі 28-гадовага ўраджэнца Мазырскага раёна. У мужчыны ўжо ёсць некалькі судзімасцяў.

Паведамляецца, што ў затрыманага канфіскавалі 26 мільёнаў рублёў. Мужчыну пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання Мазырскага РАУС.

Як паведамляла Еўрарадыё, крымінальнае здарэнне адбылося 3 лютага ў Мазырскім раёне. Пагражаючы нажом аператару-касіру банка, мужчына забраў больш за 80 мільёнаў рублёў. Нападнік зачыніў касірку ў памяшканні банка і ўцёк з месца злачынства.

Разбойны напад на банк у Мазырскім раёне: скрадзена 80 мільёнаў (відэа)