Праваахоўнікі заняліся чыноўнікамі, якія ўплывалі на працу камісіі (відэа)

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з лепшымі настаўнікамі краіны заявіў, што незадаволены працай згаданай камісіі:

"Вы ведаеце, што на маё даручэнне адна камісія скончыла працу. І я катэгарычна незадаволены тым, як праходзіла гэтая праца, асабліва ў апошняй стадыі. І ўмяшальніцтвам асобных чыноўнікаў у яе працу. Гэтым цяпер праваахоўныя органы займаюцца. Ацэнку атрымаюць усе, хто спрабаваў уплываць на вынікі гэтай камісіі".

Паводле слоў Лукашэнкі, яму давялося прызначыць паўторную камісію. Гэтая група спецыялістаў "вывучыць усе праблемы, якія сёння існуюць у школе". Вынікі стануць вядомыя ўжо ў самы бліжэйшы час.

Лукашэнка: Настаўнік — самы галоўны чалавек у грамадстве

Фота — Fotolia