Праваабаронцы: Затрыманні на межах Беларусі працягваюцца

Паамежны пераход "Брэст"

Паамежны пераход "Брэст" / av.by

Узмоцненыя праверкі і затрыманні на межах Беларусі і краін ЕС працягваюцца, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Пад асаблівы кантроль трапляюць людзі, якія адбывалі адмінстрацыйнае пакаранне пасля падзей 2020 года.

Праваабаронцы раяць сур'ёзна ацэньваць рызыкі перад паездкай у Беларусь і не забываць пра правілы бяспекі — не захоўваць фота з акцый пратэсту, каб не нашкодзіць сабе і іншым удзельнікам, а таксама праверыць "лайкі", каментары і падпіскі ў сацсетках — каб на мяжы раптам не выявілася, што вы падпісаныя на "экстрэмістскія" старонкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.