Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні і ператрусы ў Дзяржынску
Трэніроўка міліцыі, ілюстрацыйнае фота / t.me/pressmvd
У Дзяржынску апошнімі днямі ідуць ператрусы і затрыманні.
Дзяржынцаў пераследуюць за паслявыбарчыя акцыі пратэсту 2020 года — людзям інкрымінуюць "народны" 342-і артыкул КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Відавочцы кажуць, што частка затрыманых — людзі з суседніх дамоў адной вуліцы.
Нагодай для пераследу сталі фотаздымкі і відэа з пратэсных акцый, па якіх ідэнтыфікуюць іх удзельнікаў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Вядома пра пяцярых затрыманых. Але дакладную колькасць людзей, што трапілі пад пераслед, праваабаронцы яшчэ высвятляюць.