Пратэстоўцы знеслі плот каля парламента Абхазіі
Акцыя пратэсту ў Абхазіі / kavkaz-uzel.eu
Пратэстоўцы знеслі плот каля парламента Абхазіі і прарваліся на яго тэрыторыю. Там пачаліся сутычкі з сілавікамі.
Сёння бліз парламента ў Сухумі сабралося не менш за тры тысячы чалавек. Яны патрабуюць, каб дэпутаты знялі з парадку дня ратыфікацыю інвестыцыйнага пагаднення з Расіяй. Да акцыі пратэсту напярэдадні заклікала абхазская апазіцыя. Яна мяркуе, што пагадненне прывядзе да экспансіі расійскага алігархату.
Як піша kavkaz-uzel.eu, да парламента з вечара 14 лістапада была сцягнутая спецтэхніка сілавікоў.
Пасяджэнне парламента не адбылося, бо 21 дэпутат, якія прыбылі на яе, не зацвердзілі парадак дня.