Пракурора Петрыкаўскага раёна затрымалі за незаконную начную рыбалку
Уладзімір Бобель быў затрыманы ў ноч з 21 на 22 кастрычніка.
У старшага саветніка юстыцыі былі канфіскаваныя тры сеткі і незаконна злоўленная рыба. Папярэдняя шкода прыродзе склала 327 базавых велічынь, або 49 мільёнаў рублёў. Праводзіцца разбор, матэрыялы перададзеныя ва УСК па Гомельскай вобласці.
У пракуратуры Петрыкаўскага раёна агенцтву БелаПАН паведамілі, што пракурор цяпер у адпачынку і будзе на працы ў лістападзе.
Уладзімір Бобель быў прызначаны пракурорам Петрыкаўскага раёна ў 2003 годзе. У 2013 годзе загадам генеральнага пракурора быў занесены на рэспубліканскую дошку гонару за добрасумленнае стаўленне да выканання службовых абавязкаў, ініцыятыву, дасягнутыя поспехі ва ўмацаванні законнасці.