Пракурор: у Мінску прыцягнулі да адказнасці каля 3 тысяч пратэстоўцаў

Пракурор: у Мінску прыцягнулі да адказнасці каля 3 тысяч пратэстоўцаў

У Мінску за апошнія два месяцы прыцягнулі да адказнасці каля 3 тысяч пратэстоўцаў. Кожны трэці з іх быў аштрафаваны, астатнія адбывалі адміністрацыйны арышт. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ расказаў пракурор горада Мінска Алег Лаўрухін. Паводле яго слоў, у асноўных іх пакаралі "за незаконны ўдзел і арганізацыю несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў".

Насамрэч пасля прэзідэнцкіх выбараў у сталіцы было затрымана значна больш людзей, але частку іх адпусцілі без складання адміністрацыйных пратаколаў.

"На сёння ў вытворчасці органаў папярэдняга следства горада Мінска знаходзіцца каля 250 крымінальных спраў, — кажа пракурор. — Звязаных як з удзелам у масавых беспарадках (гэта артыкул 293), так і спадарожныя склады, звязаныя з аказаннем супраціўлення работнікам міліцыі, пагроза выкарыстання гвалту ў адносінах работніка міліцыі". Таксама крымінальныя справы распачалі па фактах спынення грамадскага транспарту. Страты ацэнены на 260 тысяч рублёў і гэтая лічба можа павялічыцца, заявіў Лаўрухін.

Агулам па згаданых крымінальных справах праходзіць 275 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.