Польшча ўзбудзіла крымінальную справу па факце вярбоўкі супрацоўнікаў НАУ

Апавяшчэнне польскай пракуратуры

Апавяшчэнне польскай пракуратуры / @latushka

Акруговая пракуратура ў Варшаве (аддзел па ваенных справах) узбудзіла крымінальную справу па факце накіравання ў перыяд з 27 па 31 ліпеня 2025 г. не менш за 10 супрацоўнікам НАУ паведамленняў з прапановамі аб супрацоўніцтве са спецслужбамі Беларусі, якія выявіліся ў шантажы, спробах подкупу і фінансавай падтрымкі, прапаноў пачаць усё з "чыста ліста" і г.д.

Афіцыйнае апавяшчэнне аб гэтым атрымаў 8 лістапада кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Крымінальная справа ўзбуджана па артыкуле 130 частка 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Польшча. Гэты артыкул накіраваны на пераслед асоб, якія ўчыняюць злачынствы, звязаныя са шпіянажам, гаворыцца ў паведамленні НАУ.

Па КК Польшчы за гэтае злачынства прадугледжана пакаранне ад 5 да 30 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.