Латушка : Лукашэнка паказваў Кіту Кэлагу матэрыялы, якія “знішчаць” дэмсілы”

Павел Латушка
27-28 ліпеня спецслужбамі рэжыма Лукашэнкі было здзейснена сем спробаў вярбоўкі супрацоўнікаў Народнага Антыкрызіснага Упраўлення. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі распавёў кіраўнік арганізацыі Павел Латушка.
Паводле аналізу арганізацыі, да гэтых дзеянняў датычныя Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі, Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Міністэрства Абароны Беларусі і спецпадраздзяленне міністэрства ўнутраных спраў (ГУБАЗіК).
Спробы вярбоўкі былі здзейсненыя праз асабістыя паведамленні ў месенджарах, адрасаваныя канкрэтным супрацоўнікам каманды НАУ. Паводле Латушкі, у гэтых паведамленнях утрымліваюцца пагрозы ў дачыненні да 17 супрацоўнікаў НАУ.
Некаторыя тэксты паказалі падчас прэзентацыі.

— Гэтыя паведамленні маюць на мэце, у асноўным атрымаць згоду чальцоў і чалінь каманды НАУ на супрацоўніцтва са спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі. Для дасягнення гэтай мэты ў камунікацыі выкарыстоўваюцца шантаж, спробы подкупу, фізічныя пагрозы, дыскрэдытацыя супрацоўнікаў, псіхалагічны ціск, прапаноўваецца пачаць жыццё з “чыстага ліста” і вярнуцца ў Беларусь у абмен на выкананне пэўных заданняў, — кажа Латушка.
Кіраўнік НАУ звяртае ўвагу, што каманда і раней сутыкалася з падобнымі дзеяннямі спецслужбаў, аднак апошнім часам назіраецца “сканцэнтраваны рост такіх спробаў”.
— Усё гэта частка гібрыднай агрэсіі не толькі супраць Польшчы, але і ЕС у цэлым. А гібрыдная агрэсія заўсёды можа перарасці ў гарачую фазу, у вайну, — кажа Латушка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.