Ці працуе дыпламатыя — і да чаго тут Кіт Келаг? Эфір

Яўген Красулін / Еўрарадыё
Вызваленне некаторых палітвязняў выклікала хвалі аптымізму, але і дадало пытанняў: дыпламатыя працуе, ці мы зноў гуляем у ілюзіі?
Разам з госцем Еўрарадыё гісторыкам Яўгенам Красуліным шукаем гістарычныя паралелі: ад 1938 года і да сёння. Разбіраем, што насамрэч стаіць за візітам спецпасланніка ЗША Кіта Келага ў Мінск, і ці не была гэта спроба вялікай геапалітычнай здзелкі.
Таксама пагаворым пра “жэстачайшы рэжым” у беларускіх турмах, які згадаў былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі падчас сваёй прэс-канферэнцыі.
У другой частцы эфіра паразмаўляем пра канфлікт Ірана і Ізраіля. Ці падтрымаюць іранцы Рэзу Пехлеві — нашчадка апошняга шаха — як лідара, здольнага аб’яднаць краіну і прывесці да перамен?
Яўген Красулін прапануе альтэрнатыўны погляд на сітуацыю, што можа ўплываць на ўсю рэгіянальную палітыку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.