Нацыянальны дыялог: ці магчымы ён пры жыцці Лукашэнкі — эфір

Яўген Красулін

Яўген Красулін

Апошнім часам з боку рэжымнай прапаганды пачалі гучаць словы пра “раскол нацыі” і неабходнасць “нацыянальнага дыялогу”, каб дасягнуць нейкага “прымірэння”. Пры гэтым, пагрозы ў бок прыхільнікаў пераменаў і апанентаў Лукашэнкі з боку як самога Лукашэнкі, так і яго карнікаў і прапагандыстаў не спыняюцца. Але (насуперак логіцы) спадзяванні на нейкі “круглы стол”, накшталт таго, які зладзілі камуністычныя ўлады Польшчы і прадстаўнікі апазіцыйнай “Салідарнасці”, ёсць і ў прадстаўнікоў дэмсіл. 

Ці існуе сёння ў Беларусі “раскол нацыі” і ці магчымымы нейкі “нацыянальны дыялог” пры жывым Лукашэнку? Чаму тэма прымірэння жыве побач з імкненнем пакараць усіх ворагаў рэжыма ў галовах Лукашэнкі і яго карнікаў і не выклікае дысанансу? Ці ёсць у сусветнай гісторыі прыклады прымірэння з дыктатарскімі рэжымамі праз “круглыя сталы” і пры чым тут realpolitik? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным у 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.