Паглынанне вайной: ці доўга беларускае неба будзе мірным — эфір

Улад Кобец / Еўрарадыё
Беларускія прадпрыемствы ўсё глыбей уцягваюцца ў расійскі ваенна-прамысловы комплекс праз пашырэнне супрацы. Зайшлі размовы нават наконт пабудовы ў Беларусі расійскага завода па вырабе беспілотнікаў з намерам вырабляць іх да 100 тысяч штук на год. Адначасова паглыбляецца ідэалагічная апрацоўка беларускай моладзі рускамірскімі наратывамі — школьнікам нават у лагерах адпачынку дэманструюць фільмы пра вайну ва Украіне аўтарства расійскіх прапагандыстаў. У дэмсілах свае складанасці, спрэчкі і скандалы, якія напярэдадні 5 гадавіны пратэстаў не дадаюць аптымізму ўсяму беларускаму грамадству.
Чаму Лукашэнка ідзе на паглыбленне супрацы беларускіх прадпрыемстваў і расійскага ВПК і якія ёсць у гэтым пагрозы? Ці стала ўжо рускамірская ідэялогія асноўнай для беларускага рэжыму і як гэтаму можна супрацьстаяць? Што адбываецца ў дэмсілах і ці не час мяняць стратэгію на “перамоўную”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.