Платформа "Голас" прапануе палічыць удзельнікаў нядзельных пратэстаў
Акцыя пратэсту 30 жніўня / Еврорадио
Платформа "Голас" прапануе палічыць удзельнікаў нядзельных пратэстаў. Для гэтага стваральнікі ініцыятывы распрацавалі новы спэцпраект — #ягуляю.
— Каб пратэстоўца палічылі, яму трэба ўсталяваць чат-бот "Голаса" у Viber або telegram. У дзень прагулкі даслаць боту каманду: /ягуляю. Гэта можна зрабіць да і падчас мітынгу ці пасля яго — калі раптам узнікнуць цяжкасці з інтэрнэтам. Каманда дзейнічае роўна суткі — падлікі будуць праводзіцца па нядзелях. І яшчэ ў спецыяльныя дні, пра якія будзе паведамляцца асобна, — тлумачаць у "Голасе".
На сайце платформе з'явіцца лічыльнік, які пакажа, колькі людзей пратэставала ў гэты дзень. Мэта новага праекта — паказаць рэальны маштаб пратэсту ў Беларусі.
Сёння на платформе зарэгістравана больш за 1 200 000 чалавек. Рэгістрацыя зноў адкрыта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.