Пераскочыць не атрымаецца. "Нёман" пасля 1-га раўнда ЛК усё ж апынецца ў 2-м

"Кошице"

Дыскваліфікаванаму славацкаму ДАКу знайшлі замену / "Кошице"

Калі "Нёман" пройдзе першы раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый, то ў другім раўндзе згуляе са славацкай "Кошыцай", якая замяніла ДАК. Нагадаем, ДАК быў дыскваліфікаваны УЕФА і адхілены ад удзелу ў еўракубках. Раней паведамлялася, што "Нёман" мог апынуцца адразу ў трэцім раўндзе кваліфікацыі.

Аднак клубы вышэйшага дывізіёна Славакіі адзінагалосна прагаласавалі за тое, каб прадаставіць права "Кошыцы" прадстаўляць краіну ў еўракубках замест ДАКа. На карысць "Кошыцы" сыграў фактар найлепшай пазіцыі ў мінулым сезоне сярод магчымых прэтэндэнтаў. У мінулым сезоне чэмпіянату Славакіі "Кошыца" заняла пятае месца, набраўшы 44 ачкі.

Нагадаем, што ў першым раўндзе "Нёман" сустрэнецца з армянскім "Урарту". Матчы пройдуць 10 і 17 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.