"Нёман" пасля перамогі ў 1-м раўндзе Лігі канферэнцый апынецца адразу ў 3-м

Як такое магчыма? / uefa.com
Калі гродзенскі "Нёман" у першым раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый пераможа армянскі "Урарту", то адразу трапіць у трэці раўнд кваліфікацыі, піша "Трыбуна". Гэта стала магчымым пасля таго, як УЕФА выключыла славацкі "ДАК" з-за парушэння правіла пра множнае валоданне клубамі.
Нагадаем, што першы матч пройдзе 10 ліпеня ў Арменіі, матч у адказ — 17 ліпеня 2025 года ў венгерскім Дзьёры. У адборачных раўндах і раўндзе плэй-оф сапернікі гуляюць на выбыванне, праводзячы па два матчы.
Беларусь знаходзіцца пад забаронай УЕФА з-за статусу саагрэсара ў вайне супраць Украіны, таму хатнія матчы беларускіх клубаў праходзяць на нейтральным полі і без гледачоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.