Перанесены футбольныя матчы "Мінск" — "Нафтан", "Славія" — "Дынама" (Мінск)

З-за ўдзелу "Мінска" ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы (8 жніўня мінчукі гуляюць у Шатландыі з "Сэнт-Джонстанам", матч на тэлеканале "Беларусь-2" не пакажуць) Беларуская федэрацыя футбола пагадзілася з пераносам іх хатняга матча з наваполацкім "Нафтанам".

"Мінск" і "Нафтан" згуляюць на сталічным стадыёне "Трактар" у панядзелак, 12 жніўня, пачатак а 18-й гадзіне.
 

З той жа прычыны з 11 на 12 жніўня перанесены і матч "Славія" — "Дынама" (Мінск). Ён пачнецца ў Мазыры ў панядзелак а 18-й гадзіне.