Перад акцыяй пратэсту ў Мінск з'язджаецца спецтэхніка і пачаліся затрыманні

Сілавікі рыхтуюцца да традыцыйнага нядзельнага маршу / telegram
Сілавікі рыхтуюцца да традыцыйнага нядзельнага маршу / telegram

Сёння — 36-ы дзень пратэстаў у Беларусі. У Мінску па традыцыі чакаецца нядзельны маштабны марш, а сілавікі з самай раніцы пачалі да яго рыхтавацца. На вуліцах сталіцы — зноў калючы дрот, сілавікі і спецтэхніка. Ужо паведамляецца пра затрыманні.

Аўтазакі, бусы без нумароў і сілавікі занялі звыклыя месцы на праспекце Незалежнасці каля ГУМа. Перакрытыя некаторыя бліжэйшыя вуліцы. На Кастрычніцкай плошчы разгарнулі калючы дрот. Побач са стэлай — загароды. Таксама сілавікі перакрылі падыходы да плошчы Незалежнасці.

Спецтэхніку сцягваюць да Палаца Незалежнасці — менавіта туды ў апошнія нядзельныя пратэсты накіроўваліся шматтысячныя калоны мітынгоўцаў.

Мінчане ўжо паведамляюць пра затрыманні людзей з нацсімволікай. Сілавікі на сінім бусе без нумароў затрымалі некалькіх чалавек на вуліцы Маякоўскага.

Перед акцией протеста в Минск съезжается спецтехника и начались задержания
На Кастрычніцкай плошчы / TUT.by
Перед акцией протеста в Минск съезжается спецтехника и начались задержания
На вуліцы Маякоўскага / telegram
Перед акцией протеста в Минск съезжается спецтехника и начались задержания
Сілавікі ў Мінску / svaboda.org
Перед акцией протеста в Минск съезжается спецтехника и начались задержания
Каля Палацу Незалежнасці / Арцём Маёраў, Еўрарадыё
Перед акцией протеста в Минск съезжается спецтехника и начались задержания
Каля Палацу Незалежнасці / Арцём Маёраў, Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.