Пенсіянеры правялі вулічныя акцыі ў Мінску і Гродне

Пенсіянеры правялі вулічныя акцыі ў Мінску і Гродне

11 студзеня пенсіянеры правялі традыцыйныя панядзелкавыя вулічныя акцыі ў Мінску і Гродне. Як паведамляе Радыё Свабода, у мэтах бяспекі, каб міліцыя не перашкодзіла іх правядзенню, месцы збору не анансаваліся. Акцыі праходзілі ў форме пікетаў і не былі шматлюднымі.

Гэта ўжо 16-я акцыя пенсіянераў. У мінулы панядзелак яны неспадзявана для сілавікоў з бел-чырвона-белымі сцягамі сабраліся ў Мінску каля станцыі метро "Усход", дзе правялі пікет. Міліцыя вылічвала яго ўдзельнікаў па фота. Напрыклад, пазней быў аштрафаваны 84-гадовы Ян Грыб.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.