84-гадовага Яна Грыба аштрафавалі на суму, значна большую за пенсію

84-гадовага Яна Грыба аштрафавалі на суму, значна большую за пенсію. Яго забралі з дому, завезлі ў міліцыю, дзе склалі пратакол, а адтуль — у суд. Штраф — 1160 рублёў, паведамляе "Белсат".
Гэта пакаранне за ўдзел у вулічнай акцыі, якую 4 студзеня арганізавалі ў Мінску пенсіянеры. Месца збору трымалася ў таямніцы, і міліцыя нікога з удзельнікаў не затрымала. Грыба пазналі на фота. Ён — адзін з самых вядомых удзельнікаў пратэстаў у Беларусі (яшчэ ў 2017-м яго затрымлівала цэлая група амапаўцаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.